Пра мяне
Франак (Францішак) Вячорка — журналіст, грамадзкі дзяяч, палітык, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, прэзыдэнт Digital Communication Network.
Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Вучыўся ў падпольным Ліцэі імя Якуба Коласа і на журфаку БДУ, быў выключаны за палітычную дзейнасць. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Public Relations i мэдыямаркетынг», магістратуру American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя». Працаваў рэдактарам на Радыё Свабода, спэцыялістам па стратэгіі Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя, PR-мэнэджэрам тэлеканалу Белсат. Зьяўляецца сустваральнікам Арт Сядзібы, кампаніі "Годна" і кансорцыюму "БНР-100".
Удзельнічаў у выбарчых кампаніях 2006 і 2010 гадоў. Шматразова затрымліваўся. Праходзіў службу ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь.